Польскія ўлады кажуць, што гэты абшар надзейна забяспечаны супрацай з НАТА. Пры гэтым у Варшаве ставяць на далейшае ўмацаванне войска.
Партал Politico прызнаў Сувальскі калідор адным з першых пунктаў, па якіх Расія ўдарыць, калі вайна ва Украіне перакінецца на іншыя еўрапейскія дзяржавы.
Сувальскі калідор - гэты тэрыторыя паміж Аўгуставам, Сувалкамі ды Сейнамі, праз якія праходзіць 100-кіламетровая польска-літоўская мяжа. Калідор злучае краіны Балтыі з Польшчай і астатнімі дзяржавамі НАТА і адначасова аддзяляе Беларусь ад Калінінградскай вобласці, якая належыць Расіі.
Гэты стокіламетровы ўчастак Літвы і Польшчы паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю НАТА лічыць асабліва небяспечным. Альянс лічыць, што калідор з'яўляецца найбольш уразлівай тэрыторыяй для расійскай агрэсіі, бо захоп гэтага ўчастка фактычна адразае Прыбалтыку ад іншых дзяржаў альянсу.
Дырэктар Інстытута ваеннай стратэгіі Акадэміі ваеннага мастацтва генерал Багуслаў Самоль лічыць, што Сувальскі калідор мае вялікае стратэгічнае значэнне. Гэтая тэрыторыя важная не толькі для НАТО, але і для Расіі. Дадзены ўчастак польска-літоўскай мяжы з'яўляецца адзінай сухапутнай сувяззю НАТА з краінамі Балтыі, і адзіным бар'ерам, які аддзяляе Калінінградскую вобласць ад Беларусі.
- Сувальскі калідор у звязку яго палажэннем ды памерам мае вельмі вялікае стратэгічнае значэнне для бяспекі ды эканамічнага развіцця краін Балтыі, то бок Эстоніі, Літвы ды Латвіі. Гэта азначае і вялізарнае значэнне для НАТО у выпадку ўзброенага канфлікту з Расійскай Федэрацыяй. Падобнае значэнне гэты абшар мае і для Расіі. Праз Сувальскі калідор з Беларусі ў Калінінградскую вобласць вядуць камунікацыйныя шляхі.
Генерал падкрэсьліў, што калі Паўночнаатлянтычны альянс і Еўрасаюз хочуць захаваць давер у адносінах з краінамі Балтыі, яны павінны ўсведамляць, што Сувальскі калідор мае стратэгічнае значэнне для бяспекі цэлага рэгіёна.
- Калідор - гэта магчымасць у будучыні ў выпадку атаку на гэтыя краіны з боку Расіі, правесці абарончай аперацыі. Калі б расіяне захапілі калідор, а НАТО рашылася б падтрымаць краіны Балтыі, Альянсу давялося правесці вялізарную аперацыю па транспарце вялізарнай колькасці войск марскім ды паветраным шляхам. Гэта было б вельмі складана. Польскі абшар з сістэмай дарожнай камунікацыі, чыгункай ды аэрапортаў дазваляе НАТО на хуткую рэакцыю ды дыслакацыю войску ва ўмовах нарастаючага канфлікту.
У сваю чаргу віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў на прэс-канферэнцыі, што Сувальскі калідор належным чынам абаронены. Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы дадаў, што гэты раён ахоўваюць саюзныя і польскія войскі, якія здольныя стрымаць патэнцыйнага нападніка.
Кіраўнік Мінабароны падкрэсліў таксама, што Сувалкі находзіцца пад аховай НАТА.
- Гэта забяспечвае адначасова ўзмоцненая вайсковая прысутнасць НАТО, формула якога была выпрацавана падчас саміту Альянса ў Варшаве ў 2016-м годзе , як і дзякуючы павелічэнні ды разбудове частак 16 дывізіі мотастралкоў, мая актыўнасць як міністра абароны была засяроджана на павелічэнні вайсковых часцей на ўсходнім флангу НАТО.
Кіраўнік Мінабароны заявіў на прэс-канферэнцыі пасля цырымоніі ў Прэзідэнцкім палацы, што яго мэта — значна павялічыць выдаткі на мадэрнізацыю Узброеных сіл:
- Развіццё Войска Польскага можа быць тады, якалі ёсць фінансавы фундамент. Наш фундамент – гэта закон аб абароне Айчыны, які вызначае мінімум 3% ВУП на выдаткі на абарону ў будучым годзе. Сёлета паказчык бадзе на ўзроўні 2,4% ВУП. Таксама мы ўзгаднілі фінансавы план для фонду падтрымкі ўзброеных сіл. У гэтым годзе ён складае 20 мільярдаў злотых, праз году будзе 43 мільярды.
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі дадаў, што Сувальскі калідор з'яўляецца важным стратэгічным пунктам для Польшчы і NATO, які абараняюць Войска Польскае і сілы Альянсу. У дадзеным раёене размясціліся міжнародныя сілы NATO, галоўная стратэгія якіх - стрымліваць патэнцыйнага агрэсара.
- Польшча застаецца сябрам самага магутнага вайсковага альянсу ў гісторыі свету. Не думаю, што Расія асмеліцца падняць руку на моцны альянс. Выразна бачна, што ім цяжка даюцца атакі на Украіну. Са стратэгічнага пункту гледжання, у звязку з размяшчэннем Калінінградскай вобласці, Сувальскі калідор лічыцца адным з неўралгічных пунктаў. Мы і НАТО бяром гэты пункт пад асаблівую ўвагу.
Расія палохае ўдарам па Сувальскім калідоры, каб адрэзаць краіны Балтыі ад рэшты Еўропы. Польшча ды НАТО заяўляюць, што яны гэтага не дапусцяць.
Юры Ліхаровіч